Памочнік для гульнявых вечароў
Гуляць проста — проста гуляйце. Мы лічым.
GamesBook — прылада, створаная заўзятымі гульцамі ў настольныя гульні для такіх самых гульцоў. Гэта спроба вывесьці формулу ідэальнай партыі ў сьвеце бясконцай разнастайнасьці правілаў. Няважна, наколькі складана апісаны ход гульні, — для нас гэта проста матэматыка.
У распрацоўцы — запішыцеся ў сьпіс ніжэй, каб даведацца пра запуск.
Настольныя гульні — гэта цудоўна. Папяровая праца — не.
- 1Кожны раз зьвярацца з правіламі, колькі ачкоў дае гэты ход у залежнасьці ад папярэдніх.
- 2Шукаць паперу і ручку, якая піша, блытаць аркушыкі і забывацца запісваць у запале гульні.
- 3Раптам выявіць напрыканцы партыі, што ў кожнага атрымаўся свой вынік і свой пераможца.
- 4Згулялі і забыліся. А ў што гулялі на мінулым тыдні? А колькі разоў? А памятаеце, як летам зьбіраліся? Вось і я не памятаю…
Адно прыкладаньне, пабудаванае вакол таго, як насамрэч працуе кожная гульня
GamesBook не ставіцца да ўсіх гульняў аднолькава. Правілы, палі ўводу, колькасьць раўндаў і формулы падліку ачкоў наладжаныя асобна для кожнай гульні, таму прыкладаньне паводзіць сябе так, як апісана ў правілах менавіта гэтай гульні.
Правілы на гульнявым полі
Выбіраючы гульню з каталёгу, адразу бачыш, як у ёй уладкаваны прагрэс: колькі чалавек можа гуляць, якія парамэтры можна зьмяняць, а якія зьмяняюцца самі.
Матэматыка — наш клопат
Увядзіце, што адбылося за ход. Сэрвэр вылічыць вынік паводле правілаў падліку менавіта гэтай гульні, і нікому ня трэба будзе пералічваць слупок уручную.
Палі пад канкрэтную гульню
Формы ўводу, колькасьць раўндаў і праверка значэньняў наладжаныя для кожнай гульні паасобку — вы ўводзіце толькі тое, што мае для яе сэнс.
Кожная партыя захаваная
Кожная сэсія захоўваецца аўтаматычна: выніковыя ачкі, гісторыя па раўндах і простая аналітыка па ўсіх гульнях, у якія вы гуляеце за сталом.
Як гэта выглядае за сталом
Тры экраны са звычайнай сэсіі — выбар гульні, старт партыі і падлік вынікаў пасьля кожнага ходу.
Выбар гульніЗручны пошук па каталёгу настольных гульняў, для якіх прыкладаньне падлічвае вынікі.
Старт гульніДадаеш новых гульцоў або тых, з кім гуляў раней.
ПадлікЗапішыце ход — і бягучы лік зьявіцца адразу.
Хутка ў Google Play
GamesBook знаходзіцца ў распрацоўцы. Вэрсія для Android ператворыць ваш тэлефон у прасунуты інструмэнт падліку ачкоў для кожнай гульні — з гісторыяй усіх партыяў.
Games